28.01.2022

       У школьнай утульнай бібліятэцы ізноў адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Васілём Жуковічам, які з задавальненнем спяшаўся да вучняў 2"А" і 2"В" класаў. Вершы ад вучняў і ад аўтара, размовы пра Беларусь, пра добры настрой, пра павагу да дарослых, абавязкі малодшых школьнікаў-- пералік тэм, якія паспелі закрануць, бясконцы. А ўражанні ад сустрэчы самыя цёплыя і светлая. Мы рады, што ў вучняў ёсць магчымасць весці дыялог з жывым пісьменнікам і атрымліваць крупіцу яго жыццёвага вопыту.