Міжнародны Дзень роднай мовы
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы.
Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,
Гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...
Цётка
Гэта штогадовае свята адзначаецца 21 лютага. Яно заснавана ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
21 лютага настаўнікі беларускай мовы і літатаруры правялі Дзень роднай мовы ў школе, які вызначаецца заўсёды нечым незвычайным. Зранку настаўнікі і вучні атрымалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на беларускай мове. Адзінаццацікласнікі правялі ў пачатковай школе конкурс “Вясёлыя загадкі” і пазнаёмілі дзетак з новымі словамі ў іх слоўнікавым запасе. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Адзначым дзень роднай мовы разам”.
Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагла літаратурная віктарына “Помнікі Беларусі”, прымеркаваная да адзінага дня роднай мовы.
Таксама 21 лютага 2022 года навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел ў Рэспубліканскай дыктоўке па беларускай мове.
Таксама дзьве нашыя вучаніцы прынялі elpел у районным Фестывалю аднаго верша. Осіпава Сафія і Сакалоўская Александра падрыхтавалі вершы уласнага сачынення.
Осіпава Сафія 10 «В»
Настаўнік Ванецкая Вольга Іванаўна
,,На змену новым, яркім адчуванням..."
Галавой прымаючы нясмела рок,
З дуба цёмнага ляціць павольна лісце.
Кожны дзень ахутваючы ў змрок,
Шызы месяц асвятляе дол iглiсты.
I няма больш гора сэрца i тугi:
Кволым воблакам знімаюць сум дубравы.
Хоць увесь лес ты цалкам аббяжы -
I пачуеш у ім прыродныя актавы.
Дзесьці будзе пошчак салаўя,
Дзесьцi - клiч прыроды неабсяжнай,
На ўзлеску б'е ручай, гарыць зара,
Над сцяжынай зноў глушак крычыць адважна.
Кожная хвіліна шчасця сну
Напаўняе душу цёплым светам,
Кожны міг, як ода хараству,
Прымушае заспяваць душу паэта.
I натхненнем моцным ярасна гарыць
Сэрца жарснае стваральніка карцiны,
Цёмны лес iмкліва ён пачне тварыць:
Красамоўна зноў апісваць усе лагчыны.
Галаву ён раптам схіліць над зямлёй,
Паглядзіць на зжоўклае ён лісце,
Абвясціць: "У гэтым шчасце - быць з табой,
Лес, прыродны помнік наш цяністы!"
Растварыўся час зноў дзесьці ў глыбіні,
Простора знікла ў небе кожнаму вядомым:
Свет праходзіць хутка, як у сне,
Напаўняе душу чымсьці добрым.
Яркі твор ляціць у паветры незнарок,
Капне з дуба іскарка натхнення,
Словы ясныя гараць, знімаюць змрок,
Душу ачышчаюць і сумленне.
І пачуцці раптам уразілі наскрозь,
Думку хуткую схапілі безвыплатна,
Прайшлі ўсе клопаты жыцця і боль
На змену новым, яркім адчуванням.
Сакалоўская Александра 9 «В»
Настаўнік Міцюшына Святлана Александраўна
Урывак з паэмы "Нашчадкам"
На любай маёй зямлі
Ішлі спрадвеку баi
З крывёю, болем, журбою
за мір, што стаіць над табою!
Народ мой наперад ішоў,
Каб вораг з зямлі маёй хутка зышоў.
За праўду рубіў ён у сонца, у змрок,
Каб кожны адчуў наш славянскі рок!
Ты памятай шэраг слаўных падзей
І кошт, што адданы з нагоды людзей:
І Грунвальд, і Ворша, французы і немцы —
Ніхто не застаўся у нашае сенцы!
Адвага і мужнасць савецкіх салдат
У сэрцы гучыць, як прызыўны набат,
І Брэсцкая крэпасць, і Мінск (мой герой!)
Над спадчынай высяцца дужай сцяной!
І колькі стагоддзяў не міне з тых пор,
Ты меч не хавай, дай усім ім адпор!
Ваякаў жалезны ўнутраны стрыжань
З павагай ахоўвай, нібы святы крыжань!